Гэты дзень абвешчаны рашэннем 30 сесіі Генеральнай асамблеі ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года, адзначаецца штогод 21 лютага ва ўсім цывілізаваным свеце як садзеянне захаванню моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, культурных традыцый усіх народаў свету. Гэты дзень стаў традыцыйным і ў Рэспубліцы Беларусь.
21 лютага 2024 года ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. На працягу дня для вучняў і настаўнікаў у бібліятэцы школы працавала выстава мастацкай літаратуры “Мастакі слова пра беларускую мову”. Для вучняў 5-7 класаў была праведзена гульня - падарожжа "Ці ведаеш ты сваю мову?"